Мікалай Ягоравіч Матуко́ўскі (, в. Калюціна, , Віцебская вобласць — ) — беларускі драматург. Заслужаны работнік культуры БССР (1977).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Тродавіцкую сярэднюю школу (1950), працаваў загадчыкам аддзела кадраў і аргработы Расонскага райкама камсамола, літсупрацоўнікам раённай газеты «Сацыялістычная праца». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверстітэта (1956). У 1952—1960 гадах — літработнік, потым загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1960—1964 гадах — галоўны рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, у 1964—1966 гадах — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. З 1966 года — уласны карэспандэнт, у 1970—1993 гадах — загадчык Беларускага аддзялення рэдакцыі газеты «Известия». У 1993—1995 гадах — працаваў у газеце «Рэспубліка». У 1995—1998 гадах — кіраўнік літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Творчасць Літаратурную працу пачаў у 1952 года. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар п’ес «Мужчына, будзь мужчынам!» (пастаўлена ў 1966), «Тры дні і тры ночы» (пастаўлена ў 1967), «Амністыя» (1971, пастаўлена ў 1970, асобнае выданне ў 1972, аднайменны кінафільм у 1982), «Апошняя інстанцыя» (1976, пастаўлена ў 1974), «Наследны прынц» (1976, пад назвай «Наследнік» пастаўлена ў 1976), «Мошенник поневоле» (паводле рамана М. Ларні «Чацвёрты пазванок», пастаўлена ў 1978), «Паядынак» (1985, пастаўлена ў 1985), «Мудрамер» (апублікавана і пастаўлена ў 1987). Аўтар зборнікаў «П’есы» (1979) і «Мудрамер» (1989). Напісаў сцэнарый мастацкага кінафільма «Сын старшыні» (пастаўлены ў 1976), тэлефільмаў «Траянскі конь» (пастаўлены ў 1980), «Мудрамер» (пастаўлены ў 1988), а таксама некалькіх сцэнарыяў дакументальных тэле- і кінафільмаў. Выдаў дакументальную аповесць пра Мінскае падполле 1941—1944 гадоў «Мінск» (1982), кнігу публіцыстыкі, эсэ «Чужая беда» (1987).
Прызнанне Ордэн Дружбы народаў Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971). Узнагароджаны медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1977). Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1984) Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за п’есу «Мудрамер».
Літаратура
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі