Мікала́й Парфі́р’евіч Абра́менка (1909, в. Ліпаўка, — 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991 (рус.). Праверана 10 чэрвеня 2014..
Біяграфія Мікалай Парфір’евіч Абраменка нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Ліпаўка Магілёўскай губерні.
У 1930 годзе скончыў Аршанскі педагагічны тэхнікум і гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
З 1930 па 1932 год — настаўнік і дырэктар школы калгасу «Станіславава» Беларускай ССР.
З 1932 года па 1934 год — дырэктар і выкладчык Дубноўскага працоўнага факультэта Беларускай ССР.
З 1932 года — член УКП(б).
З 1934 па 1938 год — загадчык Смалявіцкім раённым аддзелам народнай адукацыі Беларускай ССР.
З 1938 па 1941 год — у СНК Беларускай ССР.
З 1941 у РСЧА. У гады ВАВ быў намеснікам камандзіра 195-й стралковай дывізіі па палітычнай частцыВылиток В. С., Лескин С. Ф. Новомосковская Краснознаменная. Боевой путь 195-й Новомосковской Краснознаменной стрелковой дивизии. Москва:Воениздат, 1979. 200 с. - старонка 78.. Вайну скончыў у званні "палкоўнік".
З лістапада 1945 па верасень 1952 года — старшыня выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета.
З верасня 1952 па ліпень 1954 года — старшыня выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета.
З 1956 па 1957 год — міністр прамысловасці мясных і малочных прадуктаў Беларускай ССР.
З 1957 па 1965 год — старшыня Беларускага рэспубліканскага Саюза спажывецкіх таварыстваў.
Мікалай Парфір’евіч Абраменка памёр у 1968 годзе.
Узнагароды Мікалай Абраменка узнагароджаны: Ордэнам Леніна, Ордэнам Чырвонага Сцяга, Ордэнам Багдана Хмяльніцкага II ступені, Ордэнам Айчыннай вайны I ступені, Ордэнам Чырвонай Зоркі.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Міністры мясной і малочнай прамысловасці БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне