Іаган Хрысціян Разэнмюлер (, 1771—1820) — нямецкі анатам, сын Іагана Георга Разэнмюлера;
Быў празектарам анатамічнага інстытута, а затым прафесарам анатоміі і хірургіі ў Лейпцыгу. Даследаваў пячоры каля Мугендорфа ў Баварыі; адна з іх да гэтага часу носіць назву «пячоры Разэнмюлера».
Імем Разэнмюлера названыя наступныя анатамічныя структуры: Ямка Разэнмюлера (латэральная насаглоткавая кішэня) Залоза Разэнмюлера (вейкавая частка слёзнай залозы) Орган Разэнмюлера (эпаафарон, рэшта мезанефральнай пратокі; структура, гамалагічная прыдатку яечка у мужчын) Лімфатычны вузел Разэнмюлера-Пірагова (які размяшчаецца пад пахвінным звязкам у сасудзістай лакуне)
Працы «Beiträge zur Zergliederunskunst» (Лейпцыг, 1800) «Chirurgische-anatomische Abbildungen für Aerzte und Wundärzte» (Веймар, 1804-12) «Handbuch der Anatomie des menschlichen Körpers» (Лейпцыг, 1808)
Катэгорыя:Анатамы Германіі