Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня 1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класаБК «Горизонт». Анастасия Владимировна ВЕРЕМЕЕНКО. Выступала за зборную Беларусі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007Команда — мечта!.
Біяграфія Нарадзілася ў Кохтла-Ярвэ. Усё дзяцінства правяла ў ГомеліСпартсменка і проста прыгажуня. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімір Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДзЮШАР №9 з дзевяці гадоў па ініцыятыве бацькоў. Першы трэнер — Тамара Арсенцьеўна ГарновічКаманда — мара!. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча. У чэрвені 2014 года выйшла замуж за беларускага баскетбаліста Дзмітрыя ПаляшчукаФота дня. Анастасія Верамеенка выйшла замуж. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачкуУ Верамеенка і Палешчука нарадзілася дачка, хутка вярнулася да трэніровак.
У маі 2025 года абвясціла аб завяршэнні гульнявой кар’ерыВеремеенко помогла «Горизонту» вернуть золото и завершила карьеру. У сезоне 2025/26 увайшла ў трэнерскі штаб мінскага «Гарызонта»Команды клуба «Горизонт» и Горизонт-2-РЦОП сыграют свои первые матчи XXXIV Чемпионата Беларуси 20-го и 21-го сентября: о предсезонной подготовке, обновленном составе, целях и задачах на сезон 2025/26.
Нацыянальная зборная За юніёрскую зборную гуляла з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013, 2015, 2019, 2021. За нацыянальную зборную гуляла пад нумарам 10.
13 разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016 Шасціразовая лепшая баскетбалістка Беларусі прапусціць чэмпіянат свету Арцём Парахоўскі і Анастасія Верамеенка названы лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2015 годаБаскетбол. Анастасія Верамеенка ў восьмы раз прызнана лепшай баскетбалісткай Беларусі, 2017, 2018 Анастасия Веремеенко десятый раз признана сильнейшей баскетболисткой Беларуси, 2020, 2021, 2022).
Кар’ера 2000—2001 — БелДУТ-Ведрыца (Гомель) 2001—2004 — РВАР (Мінск) 2004—2005 — РДВАР (Мінск) 2005—2012 — Надзежда (Арэнбург, Расія) 2012—2014 — Фенербахчэ (Стамбул, Турцыя) 2015 — Гарызонт (Мінск) 2015—2019 — Фенербахчэ (Стамбул, Турцыя) 2019 — Гарызонт (Мінск) 2019—2020 — Надзежда (Арэнбург, Расія) 2020—2025 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) (1): 2003. Чэмпіёнка Беларусі (4): 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023, 2024/2025. Чэмпіёнка Турцыі (4): 2012/2013, 2015/2016, 2017/2018, 2018/2019. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014/2015, 2023/2024. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Турцыі (2): 2013/2014, 2016/2017. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (4): 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2019/2020. Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2020, 2021, 2022, 2023, 2024. Уладальнік Кубка Турцыі (2): 2015/2016, 2018/2019. Сярэбраны прызёр Жаночай Еўралігі (3): 2012/2013, 2013/2014, 2016/2017. Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
Крыніцы
Спасылкі
Статыстыка Анастасіі Верамеенка на сайце ФІБА
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Надзежды» Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Фенербахчэ» Стамбул