Пётр Скарга, сапр.: Пётр Павенскі (2 лютага , Груец у Мазовіі, Польшча — , Кракаў) — царкоўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, пачынальнік польскай аратарскай прозы.

З 1552 па 1555 вывучаў філасофію ў Кракаўскім універсітэце. Узначальваў парафіяльную школу пры касцёле Св. Яна ў Варшаве (1555–1557), а потым быў хатнім настаўнікам дзяцей кракаўскага кашталяна Анджэя Тэнчынскага (1557–1562). У 1564 г., пасля высвячэння на ксяндза ў Львове, становіцца канонікам Лацінскага сабору і распачынае прапаведніцкую дзейнасць. У 1566 г. перавёўся ў Гарлічын каля Пшаворска у маёнтак Яна Кшыштафа Тарноўскага, сына вялікага кароннага гетмана Яна Тарноўскага, каб «умацаваць яго ў веры».

У 1568 г. прыехаў у Рым, дзе на наступны год (1569) уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце вывучаў тэалогію ў Collegium Romanum (пазней – Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт). Пэўны час выконваў абавязкі пенітэнцыярыя ў рымскай базіліцы Св. Пятра. У 1571 г. вярнуўся ў Польшчу. Быў прафесарам і прапаведнікам у Пултуску (1571–1572). Выязджаў па справах новых езуіцкіх пляцовак у Львоў, Яраслаў і Плоцк. У 1573 г. быў накіраваны ў Вільню, дзе з 1574 г. стаў спачатку намеснікам рэктара Віленскага езуіцкага калегіума, а потым першым рэктарам Віленскай акадэміі (1579–1584).

Напачатку 1580-х гг. П. Скарга па даручэнні караля Стэфана Баторыя займаўся арганізацыяй новых адукацыйных пляцовак Таварыства Ісуса на поўначы і ўсходзе Рэчы Паспалітай. У 1580 г. разам з айцамі-езуітамі Янам Аландам, Станіславам і Лянчынскім наведаў ПолацкGrzebień, L. Chronologia pobytu i działności Piotra skargi w Wilnie (1573–1584) / L. Grzebień // Senoji Lietuvos Literatūra. – Kn. 35/36 (2013) – p. 30., пачаўшы працу па стварэнні ў горадзе калегіума. З ліста Скаргі ад 2 жніўня 1581 г. да генерала Таварыства Ісуса Клаўдзіа Аквавівы вынікае, што ў 1581 г. там ужо вяліся заняткі ў двух пачатковых класах, дзе навучалася больш за 40 чалавекKs. Piotr Skarga SJ (1536–1612). Życie I dziedzictwo. Rok jubileuszewy // Red. Roman Darowski SJ i Stanisław Ziemiaóski SJ. – Kraków: Wydawnictwo WAM – Wydawnictwo Ignatianum, 2012. – s. 118–119.. (Польскі гісторык-езуіт Людвік Гжэбень пазначае, што гэтыя звесткі Скарга падае яшчэ ў лісце К. Аквавіве ад 7 сакавіка 1581 г.Grzebień, L. Chronologia pobytu i działności Piotra skargi w Wilnie (1573–1584) / L. Grzebień // Senoji Lietuvos Literatūra. – Kn. 35/36 (2013) – p. 31.) У далейшым Скарга працягваў курыраваць дзейнасць полацкіх езуітаў, неаднаразова наведваў горад і ў ліставанні з вышэйшымі прадстаўнікамі езуіцкай іерархіі рашуча абгрунтоўваў неабходнасць кадравай і матэрыяльнай падтрымкі заснаванага Стэфанам Баторыям калегіума. Так, напрыклад, у тым жа лісце да генерала (ад 2 жніўня 1581 г.) ён прасіў даслаць у Полацк езуітаў: муляра, каб той б мог узначаліць работы па ўзвядзенню будынкаў калегіума, і настаўніка. Лічыцца першым рэктарам Полацкага езуіцкага калегіума (1582–1586)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Таксама дзякуючы намаганням Скаргі былі адкрыты калегіумы ў Рызе (1582) і Дэрпце (Тарту) (1583).

Вёў актыўную барацьбу супраць Рэфармацыі. Заяўляў, што «са славянскай мовы нідзе і ніхто навукоўцам быць не можа. Ужо цяпер амаль ніхто яе дасканала не разумее. Бо няма на свеце нацыі, якая б на ім, як у кнігах напісана, казала, а сваіх правілаў і граматык з тлумачэннем для мовы гэтага не мае i быць не можа»Русская историческая библиотека, издаваемая Постоянной историко-археографической комиссией Академии наук СССР. Т. 7: Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 2. — СПб.: [б. и.], 1882. — Стб. 485—486.. Дзякуючы аратарскаму таленту заўсёды перамагаў сваіх апанентаў у дыспутах. Здолеў вярнуць уплывовага прыхільніка кальвінізму М. К. Радзівіла (Сіротку) у каталіцызм. 3 1584 у Кракаве. На працягу 25 гадоў (з 1588) прыдворны прапаведнік караля і вял.кн. Жыгімонта Вазы. Ініцыятар і прапагандыст Брэсцкай уніі 1596.

Празваны сучаснікамі Златавустам, яго казанні адрозніваліся красамоўствам і сведчылі пра высокую эрудыцыю. Аўтар рэлігійна-палітычных твораў: «Пра еднасць Божай царквы» (1577), «Жыціі святых» (1579), «Брэсцкі сінод» (1597), «Сеймавыя казанні» (1600), «Жаўнерскія набажэнствы» (1606), «На трэны і лямант Тэафіла Арталога» (1610) і інш. Выступаў за моцную цэнтралізаваную дзяржаву на чале з каралём з абсалютнай уладай, аднак дзеянні манарха, на думку Пятра Скаргі, павінны абмяжоўвацца правам і радай. Разам з тым палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля. Абгрунтоўваў ідэю царкоўнай уніі для ўмацавання духоўнага адзінства дзяржавы. Рэзка крытыкаваў анархізм і разбэшчанасць шляхты, яе класавы эгаізм, сацыяльную няроўнасць і прыгнёт сялянства. Папярэджваў, што прамаруджванне з рэформамі па цэнтралізацыі дзяржавы можа прывесці да падзення Рэчы Паспалітай.

У ХІХ ст. П. Скарга разглядаўся польскай інтэлігенцыяй як прарок трагічнага лёсу краіны. Яму прысвечана вядомая карціна Я. Матэйкі «Казанне Скаргі» (1864).

Бібліяграфія Areopagus. To jest wykład słów ś. Pawła Apostoła Kraków, 1609; Artes duodecim sacramentariorum, Wilno 1582; Bractwo miłosierdzia, Kraków 1588; C. Baroniusz , Roczne dzieje kościelne, Kraków 1603 (пераклад П. Скаргі) Discurs na konfederacyją, Kraków 1607; Dziękowanie kościelne za zwycięstwo multańskie, Kraków 1600; Gratiae Deo actae ab ecclesia, Kraków 1601; Kazania na niedziele i święta całego roku, Kraków 1595, a w nich Kazania sejmowe, 1597 (палітычны трактат у форме казання); Kazania o siedmi sakramentach, Kraków 1600; Kazania przygodne, Kraków 1610; (wybór kazań maryjnych ) Messyjasz nowych arianów, Kraków 1612; Na artykuł o jezuitach zjazdu sędomierskiego odpowiedź, Kraków 1606; Na moskiewskie zwycięstwo kazanie, Kraków 1611; Na threny i Lament Theophila Orthologa, Kraków 1610; O jedności Kościoła Bożego pod jednym Pasterzem i o greckim od tej jedności odstąpieniu, Wilno 1577 (2-е выд. 1590 над назвай O rządzie i jedności Kościoła Bożego pod jednym pasterzem); Pokłon Panu Bogu zastępów za zwycięstwo multańskie, Kraków 1605; Pro Sacratissima Eucharistia contra haeresim Zwinglianam, ad Andream Volanum, Wilno 1576; Próba zakonu Societatis Iesu, Kraków 1607; Proces konfederacyjej, [Kraków] 1595; Proces na konfederacyją, [Kraków] 1596; Siedem filarów, na których stoi katolicka nauka o Przenajświętszym Sakramencie Ołtarza,[Wilno] 1582; Synod brzeski, Kraków 1597; Upominanie do Ewanielików, Kraków 1592; Wsiadane na wojnę kazanie, Kraków 1602; Wtóre zawstydzenie arianów, przeciw… Jaroszowi Moskorzewskiemu z Moskorzowa, Kraków 1608; Wzywanie do jednej zbawiennej wiary, Wilno 1611; Wzywanie do pokuty obywatelów Korony Polskiej i W. Księstwa Litewskiego , Kraków 1610; Zawstydzenie arianów, Kraków 1604; Zawstydzenie nowych arianów, Kraków 1608; Żołnierskie nabożeństwo, Kraków 1606; Żywoty świętych, Wilno 1579 (ukazało się 8 wydań za życia autora) (выд. 1857 ).

Літаратура Шалькевіч В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. — Мн., 1999. Grzebień, L. Chronologia pobytu i działności Piotra skargi w Wilnie (1573–1584) / L. Grzebień // Senoji Lietuvos Literatūra. – Kn. 35/36 (2013) – s. 15–41. Ks. Piotr Skarga SJ (1536–1612). Życie I dziedzictwo. Rok jubileuszewy // Red. Roman Darowski SJ i Stanisław Ziemiaóski SJ. – Kraków: Wydawnictwo WAM – Wydawnictwo Ignatianum, 2012. – 436 s.

Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума