Антаганізм мікраарганізмаў — тып несімбіятычных узаемаадносін мікраарганізмаў, пры якім адзін штам цалкам душыць або запавольвае рост іншага. Можа назірацца як у натуральных умовах, так і ў штучных (лабараторных). Мікраарганізмы-антаганісты могуць ставіцца да любых таксанамічных групАнтагонизм // Биологический энциклопедический словарь / глав. ред. М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 28.. Як правіла антаганізм узнікае пры выдзяленні мікраарганізмамі хімічных рэчываў з антыбіятычнымі ўласцівасцямі, якія душаць рост і жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў. Пры гэтым мікраарганізм, які вылучае хімічнае рэчыва, атрымлівае канкурэнтную перавагу. Магчымыя і іншыя механізмы. Антаганізм мікраарганізмаў шырока распаўсюджаны ў глебе, дзе адбываецца пастаянная канкурэнцыя за месца і пажыўныя рэчывы. З'ява ўпершыню апісана Л. Пастэрам ў 1877 годзе.

Прыклады падаўленне чумной палачкі сінегнойнай палачкай; прыгнёт росту дрожджаў актынаміцэтамі, якія ўтвараюць ністацін.

Выкарыстанне у вытворчасці антыбіётыкаў; у сельскай гаспадарцы для павышэння ўрадлівасці глеб і барацьбы з патагеннымі арганізмамі; у харчовай прамысловасці.

Гл. таксама Антыбіёз

Катэгорыя:Мікрабіялогія Катэгорыя:Тыпы адносін паміж арганізмамі