Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта — вышэйшая службовая асоба Брэсцкай вобласці. Узначальвае вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнай улады вобласці — выканаўчы камітэт.

Дзеючым старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца Пётр Аляксандравіч Пархомчык.

Абавязкі Кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, грамадзянскай абаронай вобласці.

Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным Саветам дэпутатаў.

Каардынацыя дзейнасці гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый у гарадах вобласці.

Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

БССР

29 лістапада — 20 ліпеня 1944 — Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі 20 ліпеня 1944—1946 — Сяргей Іванавіч Сікорскі 1947 — снежань 1948 — Фёдар Пахомавіч Сіляеў снежань 1948 — студзень 1954 — Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч студзень 1954 — красавік 1959 — Раман Навумавіч Мачульскі красавік 1959 — студзень 1963 — Васіль Канстанцінавіч Луцкін студзень 1963 — снежань 1964 — Васіль Канстанцінавіч Луцкін (старшыня сельскага аблвыканкама) студзень 1963 — снежань 1964 — Фёдар Дзмітрыевіч Рома (старшыня прамысловага аблвыканкама) 11 снежня 1964—1983 — Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі 1983—1985 — Уладзімір Віктаравіч Грыгор’еў 1985 — 28 лютага 1987 — Анатоль Антонавіч Зеляноўскі 28 лютага 1987—1994 — Віктар Іванавіч Бурскі

Рэспубліка Беларусь 28 лютага 1987—1994 — Віктар Іванавіч Бурскі 9 снежня 1994 — 13 сакавіка 2000 — Уладзімір Аляксандравіч Заламай 13 сакавіка 2000 — 9 сакавіка 2004 — Васіль Барысавіч Далгалёў 9 сакавіка 2004 — 27 снежня 2014 — Канстанцін Андрэевіч Сумар 27 снежня 2014 — 26 студзеня 2021 — Анатоль Васілевіч Ліс 26 студзеня 2021 — 27 чэрвеня 2024 — Юрый Вітольдавіч Шулейка 12 жніўня 2024 — цяперашні час — Пётр Аляксандравіч Пархомчык

Спасылкі Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт