Лаша́нскае — вадасховішча ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Лоша, каля аграгарадка Лоша.

Вадасховішча створана ў 1967 годзе. Плошча паверхні 3,45 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады 5,4 млн м³. Сярэднегадавы аб’ём сцёку 12,5 млн м³/год. Ваганні ўзроўню вады да 1,5 м. Катлавінай вадасховішча з’яўляецца частка забалочанай поймы ракі Лоша. Берагі спадзістыя, месцамі зліваюцца з поймай ракі Лоша. Дно пераважна тарфяністае.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, плотка, карп, карась, белы амур.

Каля вадасховішча аграгарадок Лоша, вёскі Крывялі, Баравыя, Сенажаткі. Каля паўночнага берага пралягае аўтамабільная дарога .

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Уздзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Лошы (прыток Нёмана) Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе