Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта — вышэйшая службовая асоба Гродзенскай вобласці. Узначальвае вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнай улады вобласці — выканаўчы камітэт.

Дзеючым старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца Юрый Хаджымуратавіч Караеў.

Абавязкі Кіраўніцтва дзейнасцю Гродзенскага аблвыканкама, грамадзянскай абаронай Гродзенскай вобласці.

Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў.

Каардынацыя дзейнасці гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый у гарадах вобласці.

Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

БССР верасень 1944—1948 — Пётр Іванавіч Ратайка 1948—1951 — Фёдар Аляксандравіч Ляхаў 18 кастрычніка 1951 — 6 кастрычніка 1961 — Іпаліт Сільвестравіч Канановіч жнівень 1961 — студзень 1963 — Мікалай Пятровіч Малочка студзень 1963 — снежань 1964 — Мікалай Пятровіч Малочка (старшыня сельскага аблвыканкама) студзень 1963 — снежань 1964 — Васіль Рыгоравіч Доркін (старшыня прамысловага аблвыканкама) снежань 1964 — лістапад 1972 — Мікалай Пятровіч Малочка лістапад 1972 — 24 студзеня 1978 — Рыгор Філатавіч Фамічоў 16 сакавіка 1978 — 31 кастрычніка 1983 — Сяргей Цярэнцьевіч Кабяк 31 кастрычніка 1983 — 20 верасня 1993 — Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя

Рэспубліка Беларусь 31 кастрычніка 1982 — 20 верасня 1993 — Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя 1993—1994 — Сямён Мікалаевіч Домаш 1994 — 4 лютага 2001 — Аляксандр Іосіфавіч Дубко 29 сакавіка 2001 — 25 студзеня 2010 — Уладзімір Ягоравіч Саўчанка 20 мая 2010 — 14 лістапада 2013 — Сямён Барысавіч Шапіра 14 лістапада 2013 — 22 жніўня 2020 — Уладзімір Васільевіч Краўцоў 22 жніўня 2020 — 3 сакавіка 2025 — Уладзімір Сцяпанавіч Каранік 31 сакавіка 2025 — па наш час — Юрый Хаджымуратавіч Караеў

Спасылкі Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт