Жазэ́ Эдуа́рду Агуалу́за (; нар. , Уамба, Ангола) — ангольскі пісьменнік, журналіст, выдавец.

Біяграфія Нарадзіўся ў партугальска-бразільскай сям'і. Вывучаў аграномію і лесаводства ў Лісабоне. У 2006 годзе заснаваў бразільскае выдавецтва Língua Geral, якое займаецца выданнем твораў выключна партугаламоўных аўтараў. Жыве ў Анголе, Бразіліі і Партугаліі.

Творчасць Аўтар раманаў «Пара дажджоў» (Estação das Chuvas, 1996), «Крэольская нацыя» (Nação Crioula, 1997) пра гісторыю таемнага кахання ўяўнага партугальскага авантурыста (персанажа твора Эсы ды Кейроша) з былой рабыняй, адной з найзаможнейшых асоб Анголы, «Чужы ў Гоа» (Um estranho em Goa, 2000), «Жонкі майго бацькі» (As Mulheres de Meu Pai, 2007), «Трапічнае барока» (Barroco tropical, 2009) і інш.

Творы Ж. Э. Агуалуза перакладзены на больш за 20 моў.

Беларускія пераклады «Ноч, калі схапілі Дзеда Мароза» / Перакл. Н. Козінцавай (2014)Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Прызнанне Лаўрэат Вялікай літаратурнай прэміі Партугаліі за раман «Крэольская нацыя» (Nação Crioula, 1997). Лаўрэат Прэміі замежнай літаратуры газеты «The Independent» (Independent Foreign Fiction Prize) (2007) за раман «Прадавец мінулага» (O Vendedor de Passados, 2004) — першы ўзнагароджаны гэтай прэміяй сярод афрыканскіх аўтараў.

Спасылкі Жузэ Эдуарду Агуалуза на «Прайдзісвет»

Катэгорыя:Пісьменнікі Анголы Катэгорыя:Выдаўцы Бразіліі Катэгорыя:Партугаламоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Анголы Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XXI стагоддзя