Уладзімір Кірылавіч Якавенка ( — ) — камандзір партызанскай брыгады імя Д. Т. Гуляева, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе пасля заканчэння тэхнікума апрацоўкі дрэва. Працаваў на пасадзе інструктара, майстра зборачнага цэха, намеснік начальніка сушыльнага цэха ў калоніі МУС г. Жытоміра. Без адрыву ад вытворчасці скончыў аэраклуб.
С 1939 года ў Чырвонай Арміі — матарыст авіяпалка, курсант авіяшколы, стралок-бамбардзір.
З 22 чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 чэрвеня яго самалет быў моцна пашкоджаны, летчык цяжка паранены. Удзельнік Бабруйскага камуністычнага падполля. З лістапада 1941 года па снежань 1943 года ў партызанах — баец, камандзір аддзялення, камандзір роты. З красавіка 1942 года камісар, затым камандзір партызанскага атрада імя Варашылава.
З верасня 1943 года па ліпень 1944 года — камандзір 99-й партызанскай брыгады імя Дз. Ц. Гуляева, якая дзейнічала каля Глуска, Парыч і Акцябра.
У 1944—1948 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі ў Брэсцкай вобласці. У 1948—1951 вучыўся ў Маскоўскай вышэйшай гандлёвай школе. У 1951—1955 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі Гомельскай вобласці. У 1955—1958 старшыня праўлення Гомельскага аблспажыўсаюза. У 1958—1965 старшыня выканкама Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.
1965—1970 — старшыня Праўлення Белкаапсаюза. З чэрвеня 1970 года да сыходу на пенсію ў 1983 годзе працаваў на пасадзе намесніка Старшыні Праўлення і за 18 гадоў шмат зрабіў для паляпшэння гандлю, павелічэння вытворчасці тавараў народнага спажывання на прадпрыемствах спажывецкай кааперацыі, а таксама развіцця іншых галін кааператыўнага гаспадаркі краіны.
Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1960-61, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66, член ЦК КПБ у 1966-71. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-71.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны Першай ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі Партызану Айчыннай вайны Першай і Другой ступені, а таксама медалем За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.
За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі, а таксама ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. У 1984 годзе Якавенка В. К. стаў ганаровым грамадзянінам Глуска.
Сям’я Сын Уладзіміра Кірылавіча — вядомы расійскі дыпламат.
Творы
Аўтар успамінаў:
Яковенко В. К. На оккупированной земле. — : Издательство политической литературы, 1966. Яковенко В. К. Партизанское междуречье. — : Издательство политической литературы, 1976. Яковенко В. К. Партизанки. — : Воениздат, 1980. Яковенко В. К. Партизанский комбриг. — : Издательство политической литературы, 1984. Яковенко В. К. Бесстрашные. — : Молодая гвардия, 1990.
Спасылкі Беларуская ваенная газета. Спачатку — у небе, а потым — на зямлі. Уладзімір Кірылавіч Якавенка .
Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Глуска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жытомірскім раёне