Анзегізе́ль (Ansegisel) — адзін з прадстаўнікоў роду Арнульфінгаў. Сын Арнульфа Мецкага, заснавальніка дынастыі.

Біяграфія Анзегізель быў жанаты з Бегай Андэнскай з роду Піпінідаў (пазней — Каралінгаў). Пасля іх вяселля адбылася своеасаблівая асіміляцыя Арнульфінгаў: іх сын, будучы маярдом Піпін II Герыстальскі, і яго нашчадкі да Карла Вялікага сталі называцца Піпінідамі.

Анзегізель быў забіты Гундэвінам (ці Гундаінам) не пазней за 679 годРаннія Мецкія аналы, год 678., магчыма, каля 662 года, неўзабаве пасля звяржэння караля франкаў Хільдэберта ПрыёмнагаFranks, Merovingian Nobility .

Шлюб і дзеці Жонка: пасля 635 года — Бега Андэнская (каля 605—да 679) Піпін II Герыстальскі (каля 635 — 16 снежня 714), маярдом Аўстразіі (з 679), маярдом Нейстрыі і Бургундыі (з 687), герцаг франкаў (687—714) Марцін (каля 655—да 696), граф Лаона; жонка: з каля 695 Бертрада (каля 676—740), дачка караля Тэадорыха III Клацільда (пасля 650—3 чэрвеня 692); муж: Тэадорых III (654—691) — кароль франкаў (673, 675—691)

Крыніцы

Катэгорыя:Дынастыя Арнульфінгаў Катэгорыя:Каралінгі