Зінаіда (Зіна) Мартынаўна Партнова (,  — , ) — Герой Савецкага Саюза (1958), піянер-герой, удзельніца Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі.

Біяграфія Перад вайной прыехала да бабулі з Ленінграда і трапіла ў акупацыю. Як тады патрабавалася, уладкавалася на працу да немцаў. Пад кіраўніцтвам Ефрасініі Зяньковай зрабіла шэраг дыверсій на шкоду акупантам. У тым ліку атруціла 100 немцаў у сталовай, дзе працавала разам з сяброўкай Нінай Давыдавай. За што ледзь не загінула, калі яе прымусілі каштаваць атручаны суп. Пасля гэтага вымушана была сысці да партызанаў. Ніна Давыдава была расстраляна летам 1942 года.

Калі яе паплечнікаў арыштавалі ў Обалі 26 жніўня 1943 года, у снежні на разведцы была апазнана сельскай жыхаркай як партызанка («Глядзіце, унь партызанка ідзе!»). Тады яе схапілі. На допыце здолела застрэліць двух афіцэраў, калі тыя паблажліва пакінулі пісталет. Але ўцячы адтуль ёй не ўдалося. Яе перавезлі ў Полацк і пасля катаванняў расстралялі 10 студзеня 1944 года.

1 ліпеня 1958 года Зяньковай Е. С. і Партновай З. М. (пасмяротна) было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пры гэтым, верагодна, толькі ў час палітычнай адлігі гэта стала магчыма. З-за вядомага недаверу Сталіна да ўсіх, хто быў пад акупацыяй.

Літаратура

Спасылкі

Обаль, музей — фоткі ад 13.01.2015 г. ды інфармацыя да іх

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Піянеры-героі Катэгорыя:Дзеці і падлеткі — героі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Дзеці, пакараныя смерцю Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў 1944 годзе Катэгорыя:Дзеці, узнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі