Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Міронім Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Гісторыя Пабудавана ў 1866—1869 гадах з бутавага каменю і цэглы на месцы драўлянай царквы 1752 годаНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 13, арк. 2.. Праект складзены 15 верасня 1865 года архітэктарам Г. М. МеерамКулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—49. Будаўніцтвам храма кіраваў грамадзянскі інжынер Леанард Кржыжаноўскі.
У 1894 годзе прыхаджане на свае ахвяраванні паставілі вакол храма мураваную агароджу з брамай, над аркай якой абраз «Спас Нерукатворны».
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з трох’яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) званіцы, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнага са скошанымі вугламі асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды. У сілуэце храма дамінуюць цыбулепадобныя купалы на шатры званіцы і гранёным барабане над васьмісхільным пакатым дахам асноўнага аб’ёму. Ніжні і верхні ярусы званіцы акаймаваны паясамі трохвугольных франтончыкаў. Галоўны ўваход вырашаны шырокім арачным парталам.
Каларыстычнае рашэнне заснавана на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі элементамі архітэктурнага дэкору, які ўключае вуглавыя лапаткі, плоскія з руставанымі імпастамі ліштвы арачных аконных праёмаў, карнізы і цягі, філёнгавы цокаль.
Малітоўная зала перакрыта парусным скляпеннем. Алтарная частка вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам, спраектаваным ў 1868 годзе архітэктарам КржыжаноўскімНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна ф. 97, воп. 1, спр. 13, арк. 49..
Літаратура — С. 211—212. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Міронім Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1869 год у Беларусі