15 км (, ) — прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчаны за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Клімаўка; на лініі Лісічкі — Краўцоўка, паміж прыпыначным пунктам Каравышань і станцыяй Церуха.
Назву «15 км» прыпыначны пункт атрымаў з прычыны аддаленасці на 15 км ад пачатку чыгуначнай лініі (станцыя Навабеліцкая).
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Гомельскага раёна