Бенісла́ўскага (, ) — прыпыначны пункт Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці.

Размешчаны за 2,7 км на ўсход ад аграгарадка Валынцы; на лініі Полацк — Бігосава, паміж станцыяй Боркавічы і станцыяй Свольна.

Названы па прозвішчу памешчыка Дрысенскага павета Беніслаўскага, які выдаткаваў грошы на стварэнне чыгуначнага прыпынку на землях свайго маёнтку паміж вёскамі Валынцы і Антонава для таго, каб яму было зручней ездзіць у Рыгу.

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Валынцы (Верхнядзвінскі раён)