Бары́саў (, ) — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Барысаве; на лініі Орша-Цэнтральная — Мінск-Пасажырскі, паміж прыпыначнымі пунктамі Беразіна і Пячынскі.

Чыгуначная катастрофа 1997 года Чыгуначная катастрофа здарылася 23 жніўня 1997 года. Таварны цягнік, які перавозіў цыстэрны з гаручымі рэчывамі, адыходзіў ад станцыі Барысаў у 12:52 у аршанскім напрамку, і нечакана сышоў з рэек. Гаручыя рэчывы (бензін, дызельнае паліва, прапан і бутан) загарэліся і пажар ахапіў 1500 кв. м. плошчы, ад чаго маглі загарэцца іншыя цягнікі з гаручым. Міліцыя і вайскоўцы ачапілі месца трагэдыі і эвакуіявалі людзей з небяспечнай зоны. Пажарныя змагаліся з узгараннем каля 4-х гадзін, пры гэтым адзін з іх, Аляксандр Хоміч, атрымаў апёкі падчас ліквідацыі пажара і пазней за гэта стаў 1-м кавалерам ордэна «За асабістую мужнасць»А. Усачоў История современных белорусских наград // СБ. Беларусь сегодня.

Зноскі

Спасылкі

История одной ЧС: железнодорожная катастрофа в Борисове (сайт Універсітэта грамадзянскай абароны)

Катэгорыя:Станцыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Барысаў