Іван Сяргеевіч Арабейка (нар. , в. Хмелева, , Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1964). Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка). З 1968 у Брэсце — майстар змены на заводах зборнага жалезабетону (1968—1969), газавай апаратуры (1971—1973), выкладчык інжынерна-будаўнічага інстытута (1969—1970), галоўны інжынер спецкамбіната камунальна-бытавога абслугоўвання (1973—1975). З 1975 — старшы эксперт Брэсцкага аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979).

Дэбютаваў вершам у 1963. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам» (1972), «Асенні ранак» (1978).

Ягоная ўнучка Яна Арабейка была арыштаваная 12 лістапада 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі разам з 10 іншымі актывістамі студэнцкага руху ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. Прызнаная палітычнай зняволенай.

Прызнанне Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2012) за кнігу вершаў «Сказаць хачу».

Літаратура

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта