Бы́чыха (, ) — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў аграгарадку Бычыха; на лініі Езярышча — Віцебск, паміж прыпыначным пунктам Мехавое і станцыяй Раслякі.

Побач са станцыяй аднайменная вёска.

Код «Экспрэс-3»: 2100238 Код ЕСР: 166206 Клас станцыі: 5

Рух цягнікоў Прыгарадныя цягнікі (штодзённа).

Гісторыя 16 снежня 1943 г. у час Гарадоцкай аперацыі 1-ы танкавы корпус выйшаў у раён станцыі Бычыха і злучыўся з 5-м танкавым корпусам 4-й ударнай арміі.

Вакзал Чыгуначны вакзал на 50 пасажыраў. Будынак цагляны, аднапавярховы. Плошча — 200,8 м². Пабудаваны паводле праекта інстытута «Кіеўтрансвузелпраект» (архітэктар ).

У 1965 годзе ў гонар разгрому партызанамі нямецкага гарнізона на будынку станцыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Бычыха