Эдвард Рейлі Стэцініус-малодшы (; 9 ліпеня 1900, Чыкага, Ілінойс — 31 кастрычніка 1949, Грынвіч, Канектыкут) — амерыканскі палітык, быў Дзяржаўным сакратаром ЗША з 1944 па 1945 год і першым амбасадарам ЗША ў ААН.

Вучыўся ва Універсітэце Вірджыніі. Стаў віцэ-прэзідэнтам General Motors у 1931 годзе, працаваў над праграмамі, якія аказвалі дапамогу беспрацоўным і тым самым увайшоў у кантакт з Франклінам Рузвельтам. Узначальваў Упраўленне па вытворчасці пры прэзідэнце Рузвельце. У 1943 годзе прызначаны намеснікам Дзяржаўнага сакратара.

Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі ЗША пры ААН