Улада́ва (, ) — станцыя Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана ў вёсцы Тамашоўка; на лініі Брэст — Уладава — Хэлм, паміж п.п. Камароўка і п.п. , але фактычна станцыя тупіковая, з-за разбуранага маста.

Гісторыя У 1887 годзе пачалося будаўніцтва лініі Холм — Брэст праз Уладаву як участка Варшаўска-Цярэспальскай чыгункі. Гэта злучэнне мела перш за ўсё ваеннае значэнне, паколькі аб’ядноўвала царскія гарнізоны ў абодвух гарадах. У рамках інвестыцый была пракладзена адна траса лініі і пабудаваны чыгуначныя масты на Угерцы і на Бугу каля Уладавы. Уладаўскі мост меў тры пралёты агульнай працягласцю 230 м. У міжваенны перыяд са станцыі Уладава у дзень курсіравалі два пасажырскія і грузавыя цягнікі ў Люблін і ў Любомль праз Холм. Чыгуначны тавараабарот уключаў у асноўным драўніну (у рознай форме).

3 верасня 1939 года нямецкая авіяцыя бамбіла масты і чыгуначную станцыю ва Уладаве. Разбурэнне мастоў і змяненне межаў пасля Другой сусветнай вайны прыпынілі сувязь паміж г.Уладава і чыгуначнай станцыяй Уладава.

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Тамашоўка