Новакулі́т, арканзаскі камень, крамяністы сланец — асадкавая горная парода.

Шчыльная крамяністая парода белага колеру з аднастайнай крыптакрысталічнай структурай. Складаецца з агрэгатаў хаатычна арыентаваных зерняў кварцу блізкіх памераў з добра вызначанымі межамі паміж імі. Утвараецца з крэменязёму пры вулканічных працэсах.

Выкарыстоўваецца ў якасці тонкага абразіўнага (тасыльнага) каменя, у т.л. у ювелірнай справе.

Буйнейшыя радовішчы новакуліту знаходзяцца ў ЗША.

Літаратура  — С. 360.

Спасылкі НОВАКУЛИТ (АРКАНЗАССКИЙ КАМЕНЬ) // Геологический словарь: в 2-х томах. — М.: Недра. Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др.. 1978. Novaculite (Silica Stone) // Arkansas Geological Survey

Катэгорыя:Асадкавыя горныя пароды