Ждано́вічы (, ) — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў аграгарадку Ждановічы на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна паміж прыпыначнымі пунктамі Лебядзіны і Мінскае Мора.
Станцыя размешчана паміж Заслаўскай шашой і вул. Лінейная ў аднайменным пасёлку. Побач з платформай праходзіць траса Мінск — Маладзечна , па якой ходзяць прыгарадныя аўтобусы і маршруткі на Мінск.
Заснавана доктарам І. У. Здановічам.
Літаратура Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981
Спасылкі БЕЛАРУСКАЯ ЧЫГУНКА Расклад электрацягнікоў
Катэгорыя:Станцыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Мінскага раёна Катэгорыя:Ждановічы (Мінскі раён)