Роберт Лансінг (, , Уотэртаўн, штат Нью-Ёрк — , Вашынгтон) — амерыканскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША ў 1915—1920 гадах, у адміністрацыі прэзідэнта Вудра Вільсана.

Біяграфія У 1886 годзе скончыў Амхерсцкі каледж. Займаўся юрыдычнай практыкай ва Уотэртаўне. У 1890 годзе ажаніўся з Элеанорай Фостэр. У якасці спецыяліста міжнароднага права ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных арбітражах паміж ЗША і Брытанскай імперыяй па пытанні аб кітабойстве ў Берынгавым моры, аб межах Аляскі, і аб рыбалоўстве ў паўночнай Атлантыцы, якія праходзілі з пасярэдніцтвам Расіі.

У 1915—1920 гадах займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША. У 1917 годзе заключыў здзелку аб куплі Дацкай Вест-Індыі. У лістападзе 1917 года падпісаў пагадненне Лансінг — Ісіі, па якім ЗША прызналі «наяўнасць асаблівых інтарэсаў Японіі ў Кітаі». У абмен на гэта Японія прызнала амерыканскую палітыку «адкрытых дзвярэй».

Лічачы, што перамога Германіі ў Першай сусветнай вайне 1914—1918 гадоў пагражала б інтарэсам ЗША, выступаў за добразычлівы нейтралітэт у адносінах да Антанты, а затым і за непасрэдны ўдзел ЗША ў вайне супраць Германіі.

У 1919 годзе ўзначальваў амерыканскую дэлегацыю на Парыжскай мірнай канферэнцыі.

Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША