Сяргей Канстанцінавіч Паўло́віч (, в. Восаўцы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер , Брэсцкая вобласць — , ; Псеўданім: Паляшук) — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.

Біяграфія З духоўнага саслоўя.

Скончыў праваслаўную Віленскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 гадах выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губерні (1909—1912), у 1913—1918 гадах інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.

З пачатку 1920-х гадоў жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—1928 гадах настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Аўтар беларускіх школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Выдаў першы ў найноўшай гісторыі беларускамоўны праваслаўны малітваслоў.

Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933 гадах. У 1937 годзе буквар Паўловіча «Zasieúki» канфіскаваны польскай паліцыяй.

У 1937 годзе выдаваў (або рэдагаваў) часопіс для дзяцей «Снапок».

У публіцыстыцы (найперш на старонках часопісу «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі.

Бібліяграфія Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. — Вільня, 1926; Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. — Вільня, 1928; Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. — Вільня, 1928; Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». — Вільня, 1929; Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. — Вільня, 1936; Першыя зерняткі. — Вільня, 1936.

Крыніцы

Літаратура Аляксандр Горны. Сяргей Паўловіч (1875—1940): старонкі жыцця і дзейнасці // Беларускі гістарычны часопіс. № 9, 2005.

Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986 Памятная книжка Могилевской губернии. Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945). Мн., 1993 Вабішчэвіч А. Каб жыць пад сваім небам: Навукова-педагагічная спадчына Сяргея Паўловіча // Голас Радзімы. 1996, 19, 26 снеж.

Спасылкі

Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч — беларускі багаслоў, педагог, перакладчык Марына Шырокава Сяргей Паўловіч як асветнік і перакладчык // Сайт прыхода Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска

Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя багасловы Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў