Лу́палава (, ) — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Магілёўскай вобласці. Размешчана ў горадзе МагілёвеWikimapia. Лупалава (Магілёў); на лініі Магілёў I — Крычаў I, паміж станцыяй Магілёў III і прыпыначным пунктам Бароўка.

Праз станцыю ажыццяўляюцца пасажырскія перавозкі на Магілёў, Крычаў, Чавусы, Унечу, Гродна.

Дзейнасць Продаж пасажырскіх білетаў; Прыём і выдача багажу; Прыём і выдача павагонных адправак грузаў (адкрытыя пляцоўкі); Прыём і выдача павагонных і дробных адправак (пад'язныя шляхі); Прыём і выдача дробных адправак грузаў (крытыя склады); Прыём і выдача павагонных адправак грузаў (крытыя склады).

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Станцыі 3 класа Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Магілёва