Міністэ́рства харчо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Наркамата харчовай прамысловасці БССРПастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года..
Гісторыя 17 красавіка 1953 года Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам лёгкай прамысловасці БССР у Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, з 30 кастрычніка 1953 года была зноў адноўлена пад назвай Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР. Міністэрства было скасавана ў 1957 годзеЗакон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года, яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню харчовай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР.
У 1965 годзе ўпраўленне харчовай прамысловасці было зноў пераўтворана ў Міністэрства харчовай прамысловасці БССР.
У 1985 годзе Міністэрства харчовай прамысловасці БССР спыніла сваю дзейнасць; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва і Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССРПастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22 лістапада 1985 года № 357 «Аб мерах па выкананні пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14 лістапада 1985 года № 1114 «Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам»..
Структура на 1974 год Вытворча-тэхнічнае ўпраўленне Аддзел кандытарскай, маслабойнай і тытунёвай прамысловасці Аддзел кансервавай, агароднінасушыльны, харчоваканцэнтратнай і вінаробнай прамысловасці Аддзел цукровай прамысловасці Аддзел сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Аддзел хлебапякарнай, макароннай і дражджавой прамысловасці Рэспубліканскае праектна-канструктарскае бюро (вул. Казлова, 29)МИНСК. Краткая адресно-справочная книга .
Міністры Самуіл Касцюк (1946 — 1947) Надзея Грэкава (1947 — 1949) Вольга Сысоева (1950 — 1955) Аляксей Золаў (1955 — 1957) Арсеній Ярэй (1965 — 1980) Іна Стаўроўская (1980 — 1985)
Крыніцы
Літаратура Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 1. – Мн., 2000.
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1957 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1985 годзе