Пётр Сафронавіч Рудзік (,  — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1970).

Біяграфія Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1946 працаваў у БелНДІдзіпрасельбуд, у 1946—1978 гадах галоўны архітэктар праектаў.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года.

Творачасць Асноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў для сельскіх населеных месцаў. Найбольш значныя работы: забудова цэнтральных сядзіб калгасаў «Прагрэс» і «Гвардыя» Гродзенскага, імя Калініна Магілёўскага, імя Леніна Брэсцкага раёнаўРудик Петр Сафронович (1913) і інш., саўгасаў «Леніна» Горацкага, «Волма» Мінскага, забудова пасёлка эксперыментальна-паказальнага будаўніцтва ў саўгасе «Камуніст» Ельскага раёнаў (1970—1983; у сааўтарстве з В. Н. Емяльянавым), клуб і жылая забудова пас. Крупіца ў калгасе «Новы быт» Мінскага раёна (1955—1965), клубы ў Смілавічах, Рудзенску, Радашковічах, Лагойску, Петрыкаве (1953—1957), жылыя дамы ў эксперыментальна-паказальных пасёлках, цэнтральных сядзібах калгасаў «Чырвоная змена», «Прагрэс», саўгаса імя М. І. Калініна (1960—1967) і інш. Аўтар шэрага тыпавых праектаў 1—2-павярховых (2- і 4-кватэрных) жылых дамоў, клубаў на 200—400 месцаў, дзіцячых дашкольных устаноў, адміністарцыйных, гандлёвых і грамадскіх будынкаў.

Памёр у 2005 годзе.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1945), залаты, трыма сярэбранымі і бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.

Бібліяграфія Альбом проектов застройки и благоустройства усадьбы колхозника Белорусской ССР [Изоматериал] / Управление по делам сельского и колхозного строительства при Совете Министров БССР, Белорусский государственный институт проектирования сельского строительства «Белсельпроект»; [разработали: И. Е. Бачилов и др.], 1949 Жилые дома для сельского строительства в Белорусской ССР : к ІІІ Всесоюзному съезду колхозников : каталог / Госстрой БССР, Государственный проектный институт «Белгипросельстрой»; [редактор П. С. Рудик], 1969

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Рудзік Пётр Сафронавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны