Тадэвуш Рэйтан герба Рэйтан (; (арыгінальнае, Reyten) — ) — удзельнік Барскай канфедэрацыі (няма доказаў), дэпутат Сойма Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводства ВКЛ. Стаў пятым каленам ліцьвінскай галіны абшарнікаў прускага паходжання, асеўшых у ВКЛ у XVII ст. Нацыянальны герой Польшчы, які лічыцца героем і ў значнай частцы беларускага грамадстваУ Баранавічах адкрыецца выстава, прысвечаная беларускаму нацыянальнаму герою Тадэвушу Рэйтану.
Біяграфія
Дакладная дата нараджэння невядомая, але, хутчэй за ўсё, канец кастрычніка — самы пачатак лістапада 1740 года. Сын заможнага ліцьвінскага землеўладальніка — Дамініка Рэйтана, герба «Рэйтан», новагародскага падкаморага. Брат Міхала — пісара земскага навагрудскага, слуцкага павятовага маршалка. Аўтар маніфестаў.
Абранне паслом
thumb|left|180px|Становішча Рэчы Паспалітай у 1773 годзе: тры манарха паказваюць на карце РП часткі краіны, на якія яны прэтэндуюць, дыпламат Панін — на анёла, прадвесніка волі манархаў
У жніўні 1772 г. кіраўнікі Расіі, Аўстрыі і Прусіі, аслабіўшы Рэч Паспалітую, дамовіліся аб першым падзеле яе тэрыторыі паміж сабою. 18 верасня таго ж года гэтыя дзяржавы давялі да ўлад Рэчы Паспалітай аб ужо адбыўшымся факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сойма, каб фармальна пацвердзіць законнасць сваіх захопаў. Ад складовай часткі Рэчы Паспалітай, тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), на карысць Расійскай імперыі адрывалася, у прыватнасці, усходняя частка беларускіх зямель з Полацкам, Невелем, Віцебскам, Себежам, Мсціславам, Магілёвам і Гомелем агульным памерам прыблізна ў 82 тыс. кв. км, насельніцтвам больш як 1 300 000 чалавек. Кароль Станіслаў Аўгуст, апынуўшыся ў дыпламатычнай ізаляцыі, калі краіна была фактычна акупавана іншаземнымі войскамі, вымушаны быў выдаць універсал аб скліканні павятовых соймікаў. Яны павінны былі абраць паслоў ад Польшчы і ВКЛ на вальны сойм у Варшаве, які прызначаўся на 19 красавіка 1773 г.
Новагародскае ваяводства складалася з трох паветаў — Наваградскага, Слонімскага (у 1773 годзе слонімская шляхта сарвала соймік і паслоў не абрала) і Ваўкавыскага. Ад кожнага павятовы соймік абіраў двух паслоў на вальны сойм. 22 сакавіка 1773 г. пасламі на сойм у Варшаву былі абраныя наваградцы Тадэвуш Рэйтан (1742—1780) і Самуэль Корсак (1745—1794). Згодна з традыцыяй для такіх паслоў на агульнадзяржаўны сойм ад імя павятовага сойміка выпрацоўвалася і прымалася спецыяльная інструкцыя. Паслы павінны былі ўсімі сіламі адстойваць на сойме наказ шляхты, ні ў чым не адступаючы ад яго. Інструкцыя, якую атрымалі паслы, вылучалася катэгарычнасцю сваіх наказаў. Рэйтан і Корсак павінны былі настойваць на поўнай эвакуацыі расійскіх войскаў з тэрыторыі Княства. Яны атрымалі наказ перашкаджаць працы сойма, пакуль не будуць абраныя спецыяльныя прадстаўнікі да іншых еўрапейскіх дзяржаў з мэтай атрымання пэўных гарантый па захаванні цэласці Рэчы Паспалітай.
240px|thumb|left|Т. Рэйтан
Вальны сойм 1773-1775 гадоў
250px|right|thumb|Ян Матэйка «Рэйтан» (1866)
На першых пасяджэннях Сойма ў 1773 годзе яны адкрыта выступілі супраць здрадніцтва пасла з Польшчы Адама Панінскага, маршалка прарасійскай канфедэрацыі. Яны заклікалі іншых паслоў не дапусціць абрання Панінскага соймавым маршалкам. На адным з пасяджэнняў Тадэвуш Рэйтан, дамагаючыся ад паслоў такога рашэння і не выпускаючы іх з залы пасяджэнняў, лёг крыжам перад выхадам. Ён крычаў: «Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!». Змаганне Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага на сойме працягвалася з 19 па 22 красавіка 1773 г., да таго часу, пакуль Станіслаў Аўгуст пад пагрозай расійскага пасла ўвесці войскі ў Варшаву і дашчэнту разбіць горад і яго наваколле, быў вымушаны, як і большасць паслоў, далучыцца да канфедэрацыі. Пасля гэтага ў працы сойма, які далучыўся да прарасійскай канфедэрацыі, Рэйтан, Корсак і Багушэвіч-Мінькоўскі ўдзелу ўжо не прымалі.
Смерць Апошнія гады свайго жыцця правёў у радавым маёнтку Грушаўцы пад Ляхавічамі, дзе памёр у 1780 г. Быў пахаваны ў ляхавіцкім касцёле (паводле Ю.Нямцэвіча), загінуў у выніку няшчаснага выпадку (Г. Жавускі). У 1930 годзе камісія шукала месца спачынку Рэйтана. Але знойдзеныя ў Грушаўцы рэшткі камісія не прызнала за рэшткі Тадэвуша Рэйтана. Магіла яго да гэтага часу не знойдзеная.
Ушанаванне памяці Асобы Тадэвуша Рэйтана, Самойлы Корсака, Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага — паслоў ад ВКЛ на надзвычайны сойм Рэчы Паспалітай ужо пад час сойму былі абкружаны ўсеагульнай пашанай. Але да першых спробаў ушанавання памяці Рэйтана дайшло толькі падчас Чатырохгадовага Сойму 1789-92 гадоў. Паслы-ліцвіны (беларусы), выконваючы загады сваіх выбаршчыкаў, нагадалі каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму не толькі пра Рэйтана, але і пра жывых Корсака і Багушэвіча. Пазней у сваіх творах асобу Тадэвуша Рэйтана ўзгадвалі Францішак Князьнін, Юльян Нямцэвіч, Адам Міцкевіч («Пан Тадэвуш»), Генрык Жавускі, Уладзімір Караткевіч і інш.
Толькі пасля Другой Сусветнай вайны імя Рэйтана і яго паплечнікаў было забыта. Забытыя ў Беларусі, яны працягвалі ўшаноўвацца па-за яе межамі, праўда, як «палякі».
Вяртанне памяці пра Тадэвуша Рэйтана распачалося з моманту, калі Беларусь атрымала незалежнасць. Флагманам у гэтай справе выступіла газета «Культура», якая ў 1993 годзе надрукавала артыкул гісторыка Уладзіміра Емяльянчыка, прысвечаны яму. Ад таго часу да 2013 г. выйшла каля 15 артыкулаў у мясцовых або рэспубліканскіх выданнях, якія закраналі асобу Рэйтана і пытанне захавання сядзібнага комплексу роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка.
У канцы 1990-х было створана таварыства імя Тадэвуша Рэйтана (Ляхавічы), якое правяло фестываль у Грушаўцы. Пасля чаго сваю дзейнасць спыніла.
У 2013 годзе створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, якая мэтанакіравана займаецца вяртаннем імёнаў Тадэвуша Рэйтана, Самойлы Корсака, Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (і не толькі іх), шляхам друку артыкулаў у СМІ, правядзення мастацкіх фестываляў, імпрэзаў, вечарынаў, а таксама выступае з прапановай стварэння ў сядзібе роду Рэйтанаў мемарыяльнага музея.
У 1919—1921 гг. у цэнтры Мінска існавала вуліца Рэйтана (былая Юр’еўская). У Баранавічах да 1939 года была не толькі вуліца Рэйтана, але і гімназія яго імя.
Па стане на 2018 год Мінскі гарвыканкам разглядае прапанову аб наданні адной з вуліц Мінска імені Тадэвуша Рэйтанаhttps://news.tut.by/culture/579472.html .
Літаратура
Спасылкі
Помнікі тваёй краіны Калі і дзе нарадзіўся тадэвуш Рэйтан? № 7 (504) люты 2014 частка І фільм: Обратный отсчёт. Тадеуш Рейтан: Белорусский Дон Кихот Рэйтан. Перазагрузка Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана http://reyten.blogspot.com/
Катэгорыя:Палітыкі Рэчы Паспалітай Тадэвуш