Саліго́рск (, ) — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Салігорску на лініі Салігорск - Слуцк.

Станцыя Салігорск - тупіковая, выкарыстоўваецца толькі для пасажырскіх перавозак.

Штодзённа са станцыі адпраўляюцца цягнікі: Рэгіянальныя лініі эканомкласа 6520 Салігорск — Асіповічы 1 6522 Салігорск — Асіповічы 1 6524 Салігорск — Асіповічы 1 6526 Салігорск — Асіповічы 1 6528 Салігорск — Асіповічы 1 Міжрэгіянальныя лініі эканомкласа 614Б Салігорск — Магілёў — Масква/Санкт-Пецярбург

Будынак вакзала (вул. Ленінскага Камсамола, 38), у якім адначасова размешчаны аўтобусныя і чыгуначныя касы, уведзены ў эксплуатацыю ў 1984 годзе. Асаблівасць вакзалу - ён пабудаваны перпендыкулярна чыгуначным пуцям.

Ранейшы будынак вакзала станцыі Салігорск знаходзіўся ў іншым месцы - на сучасным перакрыжаванні вуліц У.Леніна і К.Заслонава, знесены ў 2006 годзе.

Білетныя касы на станцыі Салігорск працуюць з 6.00 да 22.30 штодняСтанция Солигорск // Белорусская железная дорога.

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Салігорскага раёна Катэгорыя:Салігорск