thumb|Герб «Ліс» Ваньковічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Ліс». Першае ўпамінанне пра род адносіцца да 1499. Безупынны радавод вядзецца з XVI ст., калі Ваньковічы мелі маёнткі ў Новагародскім павеце і каля Вілейкі. Былі праваслаўнымі, з канца XVII ст. католікамі. У XIX—XX стст. валодалі вёскамі Калюжыца, Волма, Дзевялтова і інш. Займалі пасады ў мясцовай адміністрацыі ВКЛ (Менскае ваяводства), былі пасламі соймаў і дэпутатамі Галоўнага Літоўскага Трыбунала, выбіраліся ў органы дваранскага самакіравання Расійскай імперыі.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

Антон Тадэвушавіч Ваньковіч (1780—1812), ігуменскі павятовы маршалак (1805—1808) Валянцін Ваньковіч (1800—1842), мастак Леў Апалінарыевіч Ваньковіч (1831—пасля 1881), мінскі павятовы маршалак (1863—1872) Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч (1775—1842), ігуменскі павятовы суддзя (1799—1802), старшыня II Дэпартамента Мінскага Галоўнага суда Мельхіёр Каралевіч Ваньковіч (1843—1892), уласнік маёнтка Калюжыцы ў Ігуменскім павеце, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў Мельхіёр Ваньковіч (1892—1974), польскі журналіст і пісьменнік Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (?—1812), барысаўскі павятовы маршалак (1797—1802), мінскі губернскі маршалак (1802—1808) Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860—1937), віцэ-старшыня Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі, дэпутат II Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі, дэпутат III Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі, член Краёвай партыі Літвы і Беларусі Станіслаў Станіслававіч Ваньковіч (1885—1943), сенатар (1928—1935) Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы), віцэ-старшыня Начальнай рады арганізацый землеўласнікаў (1936) Тэадор Антоній Ваньковіч (?—1716), мінскі стольнік і мінскі судовы падстароста Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч (раней 1788—пасля 1818), мінскі павятовы маршалак (1795—1800, 1802—1808) Ян Эдвард Ваньковіч (1838—1899), кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Брэсцкім павеце

Маёнткі Дом Ваньковічаў Сядзіба Ваньковічаў

Літаратура

Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.] ; сост.: Н.А. Голубева, Н.М. Усова, Л.В. Языкович ; под научной редакцией В.И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с. Чарняўскі, В. Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў (Біяграфічны даведнік) / В. Ф. Чарняўскі. — Мн.: Олдеран, 2007. — 224 с. Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.

Спасылкі

«СОВЕТ» РОДА ВАНЬКОВИЧЕЙ Ваньковічы. Слаўны род зямлі беларускай Ваньковічы. Прэзентацыя кнігі