«ZIGZAG» () — беларускі рок-гурт, заснаваны ў горадзе Мінску у 2003 годзе Ігарам Загумёнавым. Калектыў працуе у стылях альтэрнатыўны рок, industrial, synthpop з элементамі беларускай этнічнай музыкі.

Калектыў выступаў на вялікай беларускай эстрадзе, у клубах і на вялікіх канцэртных пляцоўках роднага горада Мінска, выступаў у заходняй Еўропе і Афрыцы. У тым ліку на гала-канцэрце «СВЕТ БЕЗ МІН» у горадзе Найробі, Кенія.

Нягледзячы на тое, што асноўная частка творчасці «ZIGZAG» — альтэрнатыўны рок з элементамі этнікі і электронікі, на Беларусі праект найбольш вядомы шырокай аўдыторыі сваімі лёгкімі кампазіцыямі, якія з 2006 года актыўна ратуюцца айчыннымі FM-станцыямі.

У след за поспехам на радыё пачаўся ўдзел у вялікіх канцэртах на адной сцэне з зоркамі беларускай эстрады, удзел у тэлешоў, ратацыя кліпаў на тэлеканалах. Рэжысёрам кліпа на песню «Song Of The Wave» выступіў па сваёй ініцыятыве генеральны прадзюсар «MTV Мінск» Валянцін Грышко.

Хлопцы вырашылі цалкам не паглыбляцца ў кан’юнктуру беларускай афіцыйнай эстрады каб засяродзіцца на эксперыментах з альтэрнатыўнай, і таксама этнічнай музыкай.

У 2010 годзе калектыў прадстаўляе публіцы свой новы праект «BLAGI MAT!!!». З гэтай назвай гурт грае сімбіёз electro punk і folk punk з правакацыйнымі востра-сацыяльнымі тэкстамі і, нягледзячы на поўную адсутнасць падтрымкі з боку СМІ, дасягае ў клубах і на фестывалях яшчэ большага прызнання сярод беларускай моладзі, чым «ZIGZAG». Пры гэтым музыкі не выкарыстоўваюць для рэкламы свае раннія заслугі і ўспрымаюцца аўдыторыяй як новы гурт.

У апошнія гады з'яўлення новых трэкаў і жывыя выступы «ZIGZAG» бывалі нячастай з’явай у сувязі з занятасцю музыкаў у «BLAGI MAT!!!».

У жніўні 2011 года адбыўся апошні канцэрт «ZIGZAG». Гэта быў сольны канцэрт гурту на адкрытай летняй сцэне Палаца Рэспублікі (Мінск, Кастрычніцкая плошча).

У жніўні 2016 года калектыў заявіў аб магчымым хуткім вяртанні групы «ZIGZAG».

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы Bionic@ (2005) Тры расейскія літары!!! (2007)

Удзел у складанках Жыць для Беларусі (2005) Варта Вежы Багоў (2005) Сяргей Новік-Пяюн. Песьні з-за кратаў (2005) Не заганяйся (2008) З крывіцкай сям’і (2009) Трибьют Нейро Дюбель. Место подписи. (2013) Відэакліпы «Кастрычнік 2», — Максім Сіры (2007)

Артыкулы Прощальный сингл ZIGZAG Гурт ZIGZAG ZigZag зняў відэа на кавэр «Танкаў» Neuro Dubel Zigzag анансуе новы альбом Группа ZIGZAG снимает видеоклип на песню "Mine Free World" ZigZag продолжает дело принцессы Дианы ZIGZAG грае Depeche Mode Змяя, Postscriptum, Bionic@ — новыя дыскі. Neuro Dubel і ZigZag выступяць за сьвет бязь мінаў 1 сакавіка

Літаратура

Спасылкі ZIGZAG ВКонтакте ZIGZAG на FaceBook ZIGZAG на SoundCloud ZIGZAG на YouTube ZIGZAG на ReverbNation ZIGZAG на MySpace

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе