Андыжа́н () — горад ва Узбекістане, адміністрацыйны цэнтр Андыжанскай вобласці.

Насельніцтва — 410 тыс. чалавек. Агламерацыя 645 тыс. чалавек. Клімат Андыжана субтрапічны ўнутрыкантынентальны. Размешчаны ва ўсходняй частцы Ферганскай даліны на вышыні 490 м над узроўнем мора, на старажытных адкладах ракі Андыжансай, за 260 км на паўднёвы ўсход ад Ташкента (360 км па дарозе), за 40 км на паўночны захад ад кыргызскага Оша.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Узбекістана