Карадар’я (, ) — рака ў Ошскай вобласці Кыргызстана, Андыжанскім і Наманганскім вілаятах Узбекістана, левы прыток ракі Сырдар’я. Адна з найбуйнейшых рэк, якія ўпадаюць у Сырдар’ю.
Даўжыня Карадар’і — 180 км, разам з левай ракой Тар — 318 км. Плошча басейна, паводле «Вялікай савецкай энцыклапедыі», складае 30 100 км², паводле «Нацыянальнай энцыклапедыі Узбекістана» — 28 600 км². Карадар’я жывіцца водамі снягоў і ледавікоў. Расход вады паблізу населенага пункта Учтэпа — 136 м³/с, найбольшы — 265 м³/с (1969 год), найменшы — 68,4 м³/с (1975 год). 55 % гадавога сцёку прыпадае на перыяд з сакавіка па ліпень. Найбольш паўнаводнай рака бывае ў чэрвені.
Катэгорыя:Рэкі Кыргызстана Катэгорыя:Рэкі Узбекістана Катэгорыя:Прытокі Сырдар’і