Тыгровая балка () — запаведнік у Таджыкістане, размешчаны на зліцці рэк Вахш і Пяндж.

Тэрыторыя запаведніка плошчай каля 50 тысяч га прасціраецца ад ракі Пяндж на поўдні і пустыняў Кашкакум да хрыбта Хаджа-Казіян. Атрымаў статус запаведніка ў 1938 годзе. Тугайныя лясы Тыгровай балкі займаюць значную тэрыторыю параўнальна мала закранутую антрапагенным уздзеяннем. У запаведніку захоўваюцца рэдкія і асабліва каштоўныя віды жывёл, у тым ліку бухарскі алень. Сустракаўся туранскі тыгр, які вымер у сярэдзіне XX стагоддзя.

Спасылкі Дзяржаўны прыродны запаведнік «Тыгровая балка»

Катэгорыя:Запаведнікі Таджыкістана Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Таджыкістана Катэгорыя:Славутасці Таджыкістана Катэгорыя:З’явіліся ў 1938 годзе