Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (АРФ), Дашнакцуцюн ( (ՀՅԴ) — «Армянская рэвалюцыйная супольнасць») — адна з найстарэйшых армянскіх палітычных партый. Створана ў 1890 годзе ў Тыфлісе (Тбілісі).
Афіцыйная назва на рускай мове — Армянская революционная федерация «Дашнакцутюн» (АРФ «Дашнакцутюн»). Праграмай 1894 года зафіксаваны прынцыпы раўнапраўя народаў і рэлігій, развіццё нацыянальнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на прынцыпах калектывізму. Тэрарызм, таксама быў улучаны партыяй у тактычны арсенал.
У 1918—1920 гадах «Дашнакцуцюн» — кіруючая партыя ў Рэспубліцы Арменіі.
З дня абвяшчэння незалежнасці 28 мая 1918 г., Арменія была ў бесперапынных войнах амаль з усімі сваімі суседзямі, апроч Ірана — з Турцыяй, Грузіяй, Азербайджанам. І як завяршальны этап, у выніку ўварвання і ваенных дзеянняў супольных войскаў турэцкіх кемалістаў, расійскіх бальшавікоў і азербайджанцаў, у снежні 1920 г., Рэспубліка Арменіі спыніла сваё існаванне. Арменія абвяшчалася незалежнай сацыялістычнай рэспублікай, створаны Часовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт у складзе 5 членаў ад Камуністычнай партыі і левых дашнакаў, і 2 членаў Дашнакцуцюн па пагадненні з камуністамі.
У 1907—1960 гадах — член Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. З 1996 года зноў бярэ ўдзел у яго працы ў якасці назіральніка, у 1999 годзе атрымала кансультацыйны статус, а з 2002 года аднавіла паўнапраўнае членства ў гэтай арганізацыіLa F.R.A. Dachnaktsoutioun rejoint l’Internationale Socialiste .
Гл. таксама
Аперацыя «Немезіс»
Крыніцы
Літаратура Оганесян, Эдуард. Век борьбы. — Тт. 1, 2. — Мюнхен — Москва, 1991.
Спасылкі Афіцыйны сайт партыі Газета «Еркир» — Афіцыйнае выданне Вярхоўнага органа Арменіі АРФ Дашнакцуцюн. Дашнакцуцюн, партыя Патрыятычныя песні Дашнакцуцюна Карапетян Л. И. Из истории армянских политических партий на Кубани. Центр понтийско-кавказских исследований. Краснодар, 1995
Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Сацыял-дэмакратычныя партыі