Тугурскі заліў — заліў у паўднёва-заходняй частцы Ахоцкага мора. На поўнач ад заліва размешчаны Шантарскія астравы.

Адміністрацыйна адносіцца да Тугура-Чуміканскага раёна Хабараўскага края.

Даўжыня заліва — 75 км, шырыня каля ўваходу — 37 км, глыбіня да 25 м, плошча басейна 1800 км². Заліў пакрыты лёдам з кастрычніка па чэрвень. Сярэдняя велічыня прыліву на ўваходзе ў заліў — 4,74 м.

У заліў упадае рака Тугура. Аддзелены ад заліва Акадэміі Тугурскім паўвостравам.

Спасылкі

Катэгорыя:Залівы Ахоцкага мора Катэгорыя:Залівы Хабараўскага края