Паўфабрыкаты ў кулінарыі — мясныя, рыбныя, малочныя, агароднінныя, крупяныя і камбінаваныя харчовыя прадукты, якія паступаюць у продаж падрыхтаванымі для кулінарнай апрацоўкі. Прымяненне паўфабрыкатаў вызваляе ад працаёмкай працы па першаснай апрацоўцы сырых харчовых прадуктаў.

Кандытарскі паўфабрыкат — харчовы прадукт, зроблены апрацоўкай аднаго або некалькіх відаў сыравіны, з дадаванне харчовых дабавак і харчовых інгрэдыентаў, які пазней выкарыстоўваюць у вытворчасці кандытарскіх вырабаў.

Паўфабрыкаты кандытарскай вытворчасці гэта выпечаныя паўфабрыкаты, аддзелачныя паўфабрыкаты, начынка, глазура.

Літаратура

Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. В 2 томах. М.: Большая советская энциклопедия, 1959. Т. 2, стр. 480—481.

Катэгорыя:Паўфабрыкаты Катэгорыя:Харчовыя прадукты