Нямецкі слівавы пірог (цвечгэнкухэн, або пфлаўмэнкухэн, ) — адкрыты фруктовы пірог з начыннем са свежай летняй сіняй слівы на дражжавым або пясчаным цесце, выпекаецца на блясе. На тонкі пласт цеста выкладваюцца разрэзаныя на палоўкі слівы без костак. Часам пірог пасыпаюць кандытарскай дробкай. Папулярны ў розных рэгіёнах Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі, хоць і называецца па-рознаму. У Германіі лічыцца традыцыйным пірагом з Аўгсбурга.
Спасылкі
Катэгорыя:Аўгсбург Катэгорыя:Нямецкая кухня Катэгорыя:Пірагі