Міхась Скобла, поўнае імя Міхаіл Уладзіміравіч Скобла (23 лістапада 1966, вёска Пяляжын Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобл.) — паэт, эсэіст, перакладчык, парадыст, даследчык літаратуры.
Біяграфія Скончыў Дзярэчынскую СШ (1984) і беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1991). У канцы 1980-х гадоў быў удзельнікам таварыства «Тутэйшыя», якое займалася адраджэннем беларускай культуры.
Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» і выдавецтва «Беларускі кнігазбор», у Міністэрстве культуры і друку, вёў аўтарскую праграму «Вольная студыя» на Радыё Свабода (1998—2017). У 2017—2023 гадах — аглядальнік газеты «Народная Воля».
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1991), з’яўляўся намеснікам старшыні СБП (2002—2010).
Жанаты. Мае дачку Сафію і сына Вячаслава. Жыве ў Мінску.
Творчасць Аўтар кніг «Вечны зніч» (1990), «Розгі ў розніцу» (1993), «Вочы савы» (1994), «Камень-перунок» (1998), «Дзярэчынскі дыярыюш» (1999), «Нашэсце поўні» (2001), «Акно для матылькоў» (2009), «Вольная студыя» (2009), «Саркафагі страху» (2016), «Камізэлька для месяца» (2016), «Выспятак ад Скарыны» (2017). Укладальнік паэтычных анталогій «Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя» (2003) і «Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя» (2008).
Уклаў і пракаментаваў выдадзеныя ў серыі «Беларускі кнігазбор» аднатомнікі Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008); а таксама зборы твораў Алеся Салаўя (2010), Ларысы Геніюш (у 2 тамах; 2010), мемуарныя зборнікі Мікалая Улашчыка (2016) і Міхася Стральцова (2017). Апублікаваў тамы эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш — «Каб вы ведалі» (2005) і «Лісты з Зэльвы» (2012), Зоські Верас — «Я помню ўсё» (2013) і «Пакуль рука пяро трымае» (2015).
У кнізе «Высьпятак ад Скарыны» (2017) сабраны блогі і дыялогі Міхася Скоблы, у якіх аўтар прапануе свой адказ на пытанні: чаму Скарына бы радаваўся, на што гневаўся, чым цешыўся, за што і каму даў бы выспятка ў сённяшняй Беларусіsvaboda.org.
Прызнанне
Лаўрэат літаратурнай прэміі Ведзьмака Лысагорскага (1988). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000). Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2016)http://lit-bel.org/by/news/u-minsku-adkryty-stralcouski-fest-i-uruchany-zalaty-apostraf.html У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф». Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2016). Лаўрэат Міжнароднай прэміі «Воін святла» (2016). Лаўрэат Міжнароднай літаратурна-мастацкай прэміі імя Панцеляймона Куліша (2020). Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Крыніцы
Літаратура
Скобла Міхась // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by Водгульле ХХ стагоддзя: «Галасы з-за небакраю» // Наша Ніва on-line: Літаратура / 12:33, 19 верас. 2008 — Эл.рэсурс nashaniva.by
Спасылкі
Артыкулы спадара Скоблы на Радыё «Свабода»
Міхась Скобла. Вечны зніч (зборнік вершаў) (1990) (аудыё)
Катэгорыя:Парадысты Беларусі Катэгорыя:Парадысты паводле алфавіту Катэгорыя:Эсэісты Беларусі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі