Угра́ () — рака ў Смаленскай і Калужскай абласцях Расіі, левы прыток Акі (басейн Волгі). Найдаўжэйшы (разам з ракой Масквой) прыток Акі на Верхнім і Сярэднім Павоччы.
Назва Назва Угра балцкага паходжання, яна не звязаная з этнонімам «вугры».
Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — літоўская рачная назва Ugra, латышская Ugriņ-up (< Ugriņa «Уграчка» < *Ugra)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 352..
Назва Угра параўноўваецца з назвай латвійскай дзвінскай ракі Ogre (Uogre) і звязваецца з балцкім *angur- «(рыба) вугор»Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. — Москва, 1997. — С. 288—289..
Далей да індаеўрапейскага *angṷ(h)i- «змяя, чарвяк»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 43—44., ад якога балцкае *angis «вуж, вужака» і вытворнае ад яго *angra- «падобны да вужакі» (> «вугор»)V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 31..
Рака Угра вядомая сваёй выключнай звілістасцю (колькасцю выгінаў і паваротаў на адзінку вымярэння)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. — Москва, 1997. — С. 286.. Яе назва матываваная звілістасцю рачнога рэчышча, так жа сама як «звілістасць» уласцівая вугру і вужу.
Паводле звілістасці рэчышча таксама названая і пруская рака *Wangr-ape «Звілістая рака», назва якой ад іншага кораня — балцкага *veng-V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 932, 949. (да індаеўрапейскага *ṷe-n-g- «быць сагнутым»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1148—1149.).
Гідраграфія Даўжыня 399 км, плошча басейна 15 700 км². Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці. Сярэдні расход вады каля пасёлка Тваракава 84,8 м³/м.
Жыўленне ракі змяшанае: доля сцёку талых вод у сярэднім складае каля 60 %, больш за 30 % гадавога сцёку прыпадае на грунтавыя воды, каля 5 % — на сцёк дажджавых вод. Расход вады за 35 км ад вусця — каля 90 м³/с. Замярзае ў лістападзе — пачатку студзеня.
Даліна ракі пойменная, з шырынёй поймы 1—2 км, у ніжнім цячэнні — 3,5 км. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні — 70—80 м. Глыбіня ў межань на перакатах — 0,4-0,6 м, найбольшая на плёсах — 4 м. Сярэдняя хуткасць цячэння вады — 0,4—0,6 м/с.
На рацэ горад Юхнаў. У басейне ракі 213 азёр і вадасховішчаў агульнай плошчай 4,76 км².
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Угра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Калужскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)