Гео́ргій Максіміля́навіч Малянко́ў (; , Арэнбург — , Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1943).

Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1902 года ў Арэнбургу.

Удзельнік Грамадзянскай вайны.

Член ЦК (1939—57), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1946—57, кандыдат з 1941), сакратар ЦК (1939—46 і 1948—53) КПСС. У Вялікую Айчынную вайну член Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР (1941—45).

У 1946—53 і 1955—57 гадах — намеснік старшыні, у 1953—55 гадах — старшыня Савета Міністраў СССР.

У 1957 годзе разам з Л. М. Кагановічам, В. М. Молатавым і іншымі выступіў супраць палітычнай лініі Мікіты Сяргеевіча Хрушчова, быў выведзены з Прэзідыума ЦК і ЦК КПСС. У 1957—61 гадах на гаспадарчай рабоце.

Памёр 14 студзеня 1988 года ў Маскве.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1943).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК КПСС Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў СССР Катэгорыя:Сакратары ЦК КПСС Катэгорыя:Члены Аргбюро ЦК УКП(б)