Рыгор Іванавіч Сачо́к (, в. Зазерка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне геалогіі, геаграфіі, геаэколагіі і матэматыкі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, доктар геаграфічных навук (1989).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1964—1980 гадах у Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі, Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце. З 1990 года ў Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (загадчык лабараторыі).

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па выкарыстанні колькасных і матэматычных метадаў і камп’ютарнага мадэліравання ў геалагічных і геаграфічных даследаваннях, сістэмна-структурнай метадалогіі аналізу ландшафту Беларусі.

Бібліяграфія Ацэнка ўздзеянняў на навакольнае асяроддзе : Тэорыя, метадалогія, фармалізацыя / Фонд фундам.даслед. Рэсп. Беларусь. АН Беларусі. Ін-т прабл.выкарыстання прырод.рэсурсаў і экалогіі. — Мн., 1994. (разам з В. В. Калядой)

Літаратура

Геологи и горные инженеры Беларуси: биографический справочник. [В 2 ч.]. Ч. 1. — Минск, 2008.

Спасылкі

Сачок, Рыгор Іванавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Географы Беларусі