Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Новая Папіна Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя У цэнтры вёскі. Храм пабудаваны ў 1810 г. з дрэва на месцы царквы 1723 г.Архіў Мінскай епархіі. ПАП (справа царквы в. Папіна); НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным у плане зрубам, накрытым вальмавым дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. З усходу далучана пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай, з захаду — прамавугольны прытвор, над якім у другой палавіне XX стагоддзя ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках, апяразаны цокальным поясам з вертыкальнай шалёўкай.

Інтэр’ер Зала перакрыта плоскай столлю па бэльках, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гады.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Новая Папіна Катэгорыя:З’явіліся ў 1810 годзе Катэгорыя:1810 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі