Рыгор Мікітавіч Зу́баў (;  — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Р. М. Зубаў нарадзіўся ў сяле Кастылёва Чалябінскага павета Арэнбургскай губерні (зараз у Куртамышскім раёне Расіі). Працаваў трактарыстам, слесарам, майстрам. У маі 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баявых дзеянняў на Ленінградскім, Заходнім, Сталінградскім, 2-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах.

Механік-вадзіцель танка 277-га танкавага батальёна (31-я танкавая брыгада, 29-ы танкавы корпус, 5-я гвардзейская танкавая армія, 2-і Украінскі фронт) старшы сяржант Р. Зубаў вызначыўся 11 студзеня 1944 г. у баі за сяло Карлаўка (Кіраваградская вобласць). Пасля таго, як танк быў падбіты і былі цяжка паранены камандзір танка і наводчык гарматы, Зубаў заняў месца камандзіра, а радыст месца наводчыка. Амаль ва ўпор яны расстралялі 4 танкі праціўніка, чым спрыялі ўтрыманню важнага рубяжа абароны.

Загінуў Р. М. Зубаў у баі каля вёскі Пільніца (). 3 Ліпеня 1944 г. на ахопленым полымем танку ён тараніў варожы «Тыгр». Пахаваны на цэнтральнай сядзібе саўгаса «Бальшавік» Мінскага раёна.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Памяць У горадзе Куртамыш Курганскай вобласці ў гонар Р. М. Зубава названыя вуліца і дзіцячая бібліятэка. У 2015 годзе на будынку Кастылёўскай асноўнай школы Куртамышскага раёна Курганскай вобласці усталявана мемарыяльная дошкаЗУБОВ Григорий Никитович // Сайт «Лица Зауралья» .

Літаратура  — С. 116.

Спасылкі

Бои у Карловки — Освобождение Кировограда // Вестник «Календарь Победы» ЗУБОВ Григорий Никитович // Сайт «Лица Зауралья»

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Пахаваныя ў Мінскім раёне