BMW 02 серыі — кампактныя аўтамабілі нямецкага аўтаканцэрна BMW. Выпускаліся ў 1966—1977 гады. Базаваліся на скарочаным шасі BMW Neue Klasse.
Першым аўтамабілем серыі 02 быў 1600-2 (пазней перайменаваны ў 1602) у 1966 годзе. У 1975 годзе серыя 02 была заменена на Е21 3 серыі (за выключэннем мадэлі 1502, выпуск якой працягваўся да 1977 года).
Гісторыя Аўтамабілі 1600-2, якія былі пазначаны як першыя БМВ "02 серыі", былі аўтамабілямі BMW пачатковага ўзроўню, былі меншымі па памерах, менш дарагімі і менш добрабсталяванымі, чым седан Neue Klasse, на базе якога яны былі распрацаваны. Дырэктар па дызайне БМВ Вільгельм Хофмайстар прызначыў на дзвюхдзверны праект калектыў распрацоўшчыкаў на чале з Георгам Бертрамам і Манфрэдам Рэненам. Меншая даўжыня і колавая база на 23 см і меншая вага дзвюхдзвернага седана зрабілі яго больш прыдатным для спартыўных спаборніцтв, чым арыгінальны седан Neue Klasse. Як вынік, двухдзверны седан стаў асновай спартыўнай серыі 02.
Мадэльны шэраг 1502, 1600-2, 1802, 2002
1602 Elektro thumb|left|BMW 1602 Elektro Каб даследаваць магчымасці выкарыстання электрапрывада на практыцы, BMW пабудавала некалькі прататыпаў электрамабіляў на базе BMW 1602.
Замест рухавіка, у маторным адсеку месціліся 12 свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй Varta ёмістасцю 12,6 кВт·г і вагой 350 кг. На месцы, дзе звычайна размяшчалася каробка перадач, быў усталяваны электрарухавік Bosch пастаяннага току бесперапыннай магутнасці 12 кВт (пікавая магутнасць — 32 кВт). Магутнасць перадавалася на заднія колы праз прамежкавую шасцярню і карданны вал. Таксама машыны былі абсталяваны ранняй версіяй сістэмы рэкуперацыі энергіі тармажэння. Да 50 км/г электрамабіль разганяўся за восем секунд, але тэарэтычна мог выдаваць максімальную хуткасць 100 км/г. Запас ходу ў горадзе складаў каля 30 кіламетраў, а пры хуткасці 50 км/г — каля 60 кіламетраў.
У 1972 годзе тэставыя аўтамабілі выкарыстоўваліся на Летніх Алімпійскіх гульнях у Мюнхене. Машыны служылі транспартам для членаў аргкамітэта гульняў і аператараў, а таксама для суправаджэння на марафоне і спаборніцтвах па хадзе.
2002 turbo thumb|BMW 2002 turbo У верасні 1973 года быў прадстаўлены BMW 2002 Turbo. Гэтая мадыфікацыя таксама мела рухавік М10, які ўсталёўваўся на мадэлі 2002 ti і 2002 tii, але была аснашчана турбакампрэсарам . Ён даваў дадатковыя 40 к.с. магутнасці і 63,5 Н·м круцільнага моманту, што ў выніку складала 125 кВт (170 к.с.) пры 5800 аб/хв і 240 Н·м пры 4000 аб/хв.
Пры вазе 1080 кг аўтамабіль дасягаў 100 км/г за 7,0 с, а максімальная хуткасць складала 211 км/г. З павелічэннем магутнасці ўзмацнілі тармазы: на пярэдніх колах выкарыстоўваліся дыскавыя з унутранай вентыляцыяй, а на задняй восі — барабанныя тармазы большага памеру.
Прататып меў на пярэднім спойлеры надпіс «2002 turbo» нанесены люстрана, каб той, каго абганяюць, мог прачытаць яго ў люстэрку. Гэты элемент афармлення выклікаў хвалю абмеркавання і крытыкі. Серыйныя аўтамабілі выпускаліся без гэтых надпісаў, але яны заставаліся папулярным аксэсуарам. Адзіныя даступныя колеры кузава — белы або сярэбраны, з аздабленнем блакітна-фіялетава-чырвонымі палосамі характэрнымі для «BMW Motorsport GmbH».
Няўдалы момант выхаду на рынак (нафтавы крызіс і эканамічны спад), а таксама высокі расход паліва і высокая цана () не спрыялі продажам. З верасня 1973 года па чэрвень 1975 года вырабілі 1672 машыны.
Touring thumb|BMW 1800 Touring Хэтчбек, які атрымаў назву Touring, на базе кузава 02 серыі быў выпушчаны ў 1971 годзе. Было прададзена толькі 25 827 штук Турынгаў і таму выпуск мадэлі быў спынены ў 1974 годзе.
1600 Cabriolet, 1600-2 Baur-Cabriolet, 2002 Baur-Cabriolet thumb|BMW 1600 Cabriolet На пачатку 1968 года на базе кузава 02 серыі быў пабудаваны кабрыялет цюнінгавага атэл’е .
Выпуск Мадэль штук(с171-195) 02 серыя (1966-76) 861 940 2002 турба (1973-74) 1 672 Baur кабрыялет (1967-75) 4 210
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
02 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі 1960-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1970-х