Іва́н Арцё́мавіч Шыбе́ка (, в. Стэцава Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, БССР — ) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1977—1984).
Біяграфія Скончыў Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1950), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1963).
Працаваў у Багушэўскім райкаме ЛКСМБ, Віцебскім абкаме ЛКСМБ, Талачынскім, Дубровенскім райкамах КПБ, Віцебскім абкаме КПБ, начальнікам Полацкага тэрытарыяльнага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення.
З 28 снежня 1977 па 24 снежня 1984 года быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама.
Член ЦК КПБ (1976—1986). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1975—1985), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985).
Творы
Літаратура Шибеко Иван Артемьевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 691. — 737 с. Шыбека Іван Арцёмавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 545—546.
Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Аршанскага дзяржаўнага аграрнага каледжа