П’е́тра Арэці́на (; , г. , Таскана — ) — італьянскі пісьменнік і публіцыст эпохі Адраджэння.
У памфлетах-«прадказаннях», сатырах, пасквілях выступаў супраць манархаў і Ватыкана, за што быў празваны «бічом уладыкаў». Еўрапейскую вядомасць набылі 5 «Дыялогаў» Арэціна, тры з якіх называюцца «Разважанні» (1534, 1536, 1539). Разам з Нікало Макіявелі заснаваў італьянскую («Прыдворнае жыццё», 1534; «Крывадушнік», 1542, і інш.). Шырокую карціну грамадскага і культурнага жыцця Італіі першай паловы XVI ст. дае яго эпісталярная спадчына (больш за З тыс. лістоў). Творчая манера Арэціна адметная рэзкасцю выказванняў, дасціпнасцю і сарказмам. У 1558 годзе царква ўнесла яго творы ў спіс забароненых.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сатырыкі Італіі Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Драматургі Італіі Катэгорыя:Драматургі XVI стагоддзя Катэгорыя:Аўтары эратычнай літаратуры Катэгорыя:Памфлетысты