Джэрму́к () — горад-курорт у Арменіі, у марзе Ваёц-Дзор.
Геаграфія Знаходзіцца на рацэ Арпе, на поўнач ад Кечуцкага вадасховішча, на плато на захад ад Зангезурскага хрыбта. Адлегласць да Ерэвана 175 км.
Джэрмук — бальнеалагічны і кліматычны высакагорны курорт. У савецкі час горад быў папулярным месцам адпачынку, вядомым цёплай вясной. У горадзе здабываюць знакамітую мінеральную сталовую ваду «Джэрмук»
Клімат
Спасылкі Лечебные факторы курорта Джермук
Катэгорыя:Гарады Арменіі Катэгорыя:Населеныя пункты марза Ваёц-Дзор