Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Пабеда Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Некаторыя крыніцы адносяць царкву да вёсак Мікіціха і ЛоўжаПраваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 — С. 470.

Гісторыя Ва ўсходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1900—1906 гадах з цэглыРДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 145, арк. 64.. У 1959 годзе была зачынена і выкарыстоўвалася ў якасці склада. Рэканструкцыя храма пачалася ў 1989 годзе, потым адкрылася нядзельная школа і была адноўлена святая крыніца каля храма, якая існавала з XVII стагоддзя.

Архітэктура Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Аснову аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі складае прадаўгаваты прамавугольны ў плане аб’ём з 3 рознавялікімі гранёнымі апсідамі, накрыты 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам узведзена 3-купалле. Бакавыя фасады расчлянёны 5 аркамі, у кожнай па 2 вузкія арачныя праёмы і 1 люкарне. Фасады дэкарыраваны шматлікімі абломамі і профілямі. На чырвоным фоне сцен кантрастна вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору (абломы і профілі, руст, ліштвы, пілястры).

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шумілінскага раёна Катэгорыя:Пабеда (Шумілінскі раён) Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:1906 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь